***

Хутчэй у вёску, дзе снягоў пад паху,
Да размоваў свойскіх землякоў.
Дзе дымок слупком стаіць над дахам,
Дзе сляды нябачныя сяброў.

Пасядзець на зорцы ў зацішку,
Каля печы- дровы як трашчаць.
Адпачыць душой і сэрцам крышку,
Сілы, моцы, мудрасці набраць.

Каб на доўгія гады хапіла,
Каб не гнуў, нібы трысцінку лёс.
Ды даўно ў вёсцы не гасціла,
Сярод сцежкаў,вольхаЎ і бяроз.

Хутчэй у вёску- ад натоўпу збегчы,
І ў першай хаце, дзе агонь гарыць.
На зэдаль вузкі каля печы легчы,
І сэрцам і душою адпачыць.


Рецензии