***

Здаецца ўчора былі маладымі,
Ва ўсім адчувалася нам навізна.
У поле вялі нас сцяжынкі лясныя,
Дзе цешыла зрок дзьмухаўцоў жаўцізна.

А як захапляліся мы наваколлем,
Нас вабіў і луг, і жытнёвы размах!
І помніцца як над вясковым раздоллем,
Сцяліўся дурманячы бэзавы пах.

Суквецці ад бэзу- надзея каханых,
На іх варажылі з запалам душы.
А колькі разоў ён быў сведкам спатканняў,
І шчырых размоў у вячэрняй цішы.

Здаецца, што ўсё было толькі ўчора,
Каханне, замужжа і першы сынок.
А колькі пранеслася шчасця і гора,
З узростам жыццё павялічвае крок.

Ды толькі ў сэрцы бацькоўская хата,
І вёсачкі роднай пяшчотны матыў.
Далёкія, блізкія мне Маркіняты-
Драўляны, сіроцкі куток сярод ніў.

Ды склаўся так лёс і зачынены дзверы
У родную вёску- хаціны няма.
Хоць зручна, утульненька жыць у кватэры,
А цягне ў вёску душа- ды дарма.

Калі толькі хтосці закліча ў госці,
Ізноў успаміны пальюцца ракой.
Пра шчасця хвіліны сваёй маладосці-
І кожны там родны, і кожны там свой.

Гадочкі лятуць,ужо шосты дзсятак,
І шчасце на жаль у жыцці толькі госць.
Ды мроі вяртаюць у родную хату,
Дзе зноў сустракае мяне маладосць.


Рецензии