Бизнес- план
На ўсім стаіць цяпер цана..
Ды вось як творчасць ацаніць?
Не камерцыйная яна.
І як натхненню загадаць,
Каб надыходзіла ў пару.
Бо ўсе паказчыкі гараць,
А разам з імі я гару.
А галава не з чыгуну
І сэрцу хочацца тварыць.
Начамі часам не да сну,
Бо бізнес- план у вачах стаіць.
Была бы творчасць пры грашах,
Ідэю хутка б набыла .
А крэатыўная душа,
Шаблонам шляху не дала.
Загана ў працы- нудны стогн..
І ў натхнення цяжкі стан.
І па жабрацку плача ён-
Мой асабісты бізнес- план..
Свидетельство о публикации №118091105561