О, Божанька, памилуй гэты свет,
Дзе гора,сум знайшлі сабе прытулак.
Дзе танчыць лёс са смерцю свой балет,
Цынізм са сквапнасцю вядуць свае разгулы.
Дзе выбухі страшэнныя гудуць,
Дзе душы чалавечыя ў брудзе.
Гады наперад зморана бягуць,
Ды што ў канцы нам застанецца- людзям?
Куды нас наша будучынь вядзе-
А можа недалёка да фіналу?!
Бо ў людской вялікай грамадзе,
Само жыццё бязвольным раптам стала.
Хоць на яго вяку былі часы,
Калі зямлю на межы не дзялілі.
Дзе шанавалі свет дзеля красы,
І дабрыню грашамі не цанілі.
А дружба і мацнела, і жыла,
І хай на розных мовах гаварылі.
Ды пад крылом надзеі і святла,
Ішлі наперад- верылі, любілі.
А потым у Айчынную вайну
Змагаліся за веру і надзею.
За цёплы подых казачнага сну,
За будучыя мірныя падзеі.
І вось сучасны дваццаць першы век-
Дзе выбухі, смяротнасць не знікаюць.
Дык што ж ты творыш у свеце,чалавек,
Ці можа табе д'яблы туш іграюць?!
Зямля нам не для смерці- для жыцця,
І так было спачатку і да скону.
А ты ёй панаванне забыцця,
Дзе чуцен замагільны спеў варонаў...
Хоць я зусім маленькі чалавек,
Ды памалюся шчыра,перш чым згінуць.
- Уратуй ты, Божа, наш няшчасны век,
Каб дзецям светлай будучынь пакінуць.
Свидетельство о публикации №118091002703