Мабыць прайшло меней па века...
Ды адзічэў бацькоўскій сад,
Якій забыў рук чалавечых
Руплівый клопат і дагляд.
Прывід зьдзічэлы дух маркоціць,
Нібы жыцьцю ўсяму прысуд,
Напрэч пражытае адносіць
За невяртальную мяжу
І, заблукаўшы лясным рэхам,
Праз паднябесный зоркапад,
Як у лісьце сьпелыя арэхі,
Гады аджытыя ляцяць…
-30.08.18.
Свидетельство о публикации №118090901374