Прыехала сястра. Грыбоу набралi...

***
Сястры Тамары

Прыехала сястра. Грыбоў набралі.
За паўстагоддзя выпілі па чарцы.
Мая сястра, каб толькі, братцы, зналі,
Любы згатуе плоў на простай скварцы.

Мая сястра – маёй радзімы кроў.
Любіце вы сясцёр сваіх і браццяў.
Хай узаемнай скажацца любоў –
Без розніцы на розніцу паняццяў.

Прыехала сястра. Я вельмі рад.
За паўстагоддзя брата і паэта
Па чарцы выпіць і глядзець на сад,
Што пераходзіць у другое лета,

Глядзець на сад і думаць пра жыццё,
Пра зарапад, пра нашых душ яднанне
І не ўпадаць ніколі ў забыццё
Свайго радства, як першага кахання.

07. 09. 2018 г.


Рецензии