Маме
Клапоціш думкі, шукаеш праўду.
Да ўлады не людзі прыйшлі, а сукі,
А сукі сістэме заўсёды рады.
Не ўбачыш ты праўды сваёй з экрана,
Бо праўда людская зусім другая.
Уся Беларусь, як без бінту рана:
Як поле без жыта, як лес без гая.
Я рассакрэціў усе таямніцы --
Страчаных дзён разгадаў загадку.
Гром прагрымеў -- толькі вось грамніцы
Б'юць не па сэрцы, а б'юць па пятках.
Мама, яны як адзін на пасадах --
Там беларускай няма дарогі.
Мама, чаму ты радкам не рада --
Думкі твае, бы мае трывогі.
Божа, як многа хлусні навокал --
Людзі для іх -- бы авечкі ў статку...
Мама, дай дзецям надзеі, зроку,--
Будзе ўсё ў нашай сям'і ў парадку.
Я для сябе шлях даўно акрэсліў --
Толькі адчайны стане героем.
Мама, тваёй не забыў я песні --
Кожнае слова яе святое.
06.09.2018. Сінкевічы -- Мінск
Свидетельство о публикации №118090700347