Ёсць толькi гэты вечар вераснёвы...
Ёсць толькі гэты вечар вераснёвы,
Які не здольны нават да разваг.
Ёсць цёплы вечар казачны і новы,
Нібыта над каханнем нашым сцяг.
Ён у цябе! А дзе яно – каханне?
І ці было, ці ёсць яно цяпер?
Што я скажу табе на развітанне?
Скажу, – было. А ты, як хочаш, вер…
Ёсць толькі гэты вечар вераснёвы,
Нібыта чорны і без зорак сцяг.
Ён, як і я, настолькі бесталковы!
Ён, як і ты, не здольны да разваг.
05. 09. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118090509034