Верасень, верасня, верасню, вераснем...
Верасень, верасня, верасню, вераснем…
Ты да мяне ўжо ніколі не вернешся
Ў дні залатыя шчаслівага верасня.
Ты да мяне ўжо ніколі не вернешся
Ў дні без цябе. Я малюся, і веру я,
Што і табе не хапае там верасня,
Дзе мы з табой па расе вераснёвай
Разам у верасень крочым ліловы.
05. 09. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118090503256