Такая ноч, што хочацца iсцi...
Такая ноч, што хочацца ісці
Праз цёплы дождж, праз ціхі лес сасновы,
Каб недзе там твой родны дом знайсці
І закахацца, як хлапчук, нанова.
Мне б закахацца ў дожджык дарагі
І ў чысты хвойнік ноччу вераснёвай
І не заўважыць, што ў цябе другі,
І не вяртацца ў сказаныя словы.
05. 09. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118090500297