Вясну, што зараклася быць чужою

Вясну, што зараклася быць чужою,
Запомню з яе першым жаўруком –
Далёкі вырай тлумнага спакою
І ўсмешкі палыновае маёй.

Шалёных дзён зялёныя ўрыўкі,
Як фотаздымкі дарагіх людзей…
Цвітуць у садзе велічныя сліўкі,
І вочы слепіць сонечны прамень.

На музыку пакладзеныя словы –
Вяртаюся, куды дарог няма…
І гаманю на жаўруковай мове –
На мове бальшакоў і лугаўя.

З высокай аблачыны белы ветразь,
І крок шпарчэй, нібыта на ляту.
На сэрцы каб было заўсёды светла,
Гаючую расу ў далонь збяру.

2018


Рецензии