Адпрауляла мац сына на вайну

Адпрауляла маці сына на вайну
І казала: "Дачакаю, не памру".
Адпрауляла, плакала наузрыд.
Сэрца маці зауседы плача і баліць.

Сын адзін, і той мусіу ісці
На вайну, на страшныя пакуты.
Маці засталося толькі крыж нясці
На плячах , што знясілелі ад мукі.

Не зважала ніколі на боль,
А пра сына усё думала часта.
Бо не ведала, што з ім, дзе ён.
Ды надзея у душы усе ж не гасла.

За днямі ляцелі гады,
А маці чакала усё сына.
Не згаралі у сэрцы агні,
Бо за сына у Бога прасіла.

Дарма яна плакала, сына чакала.
Яго пахавала зямелька чужая.
Над ім плачуць жалобна жураулі у нябесах.
А матуля чакае, чуе песню - галосіць.

І ёй  успамінаееца, калі
Сынок казау: "Не бойся! Я вярнуся!"
Крычаць у паднябессі жураулі.
А сын не прыйде нават пад прымусам.


Рецензии