Сёння мама мне дапамагала...
Сёння мама мне дапамагала
Бульбачку падкопваць, выбіраць,
Хоць яе пад Новы год не стала,
Хоць прыйшлося маму пахаваць.
Сёння мама мне дапамагала.
Дакапалі к вечару радок.
Я стаміўся, і яна прыстала…
“Заўтра зноў прыйду к табе, сынок…”
На бульбоўнік сеў. Няма нікога…
Хоць бы заўтра зноў дапамагла!
Пыл, туман, вячэрняя дарога,
Цішыня навокал і імгла…
03. 09. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118090308307