Я на хмарачцы лятаю... калыханка

Я НА ХМАРАЧЦЫ ЛЯТАЮ... КАЛЫХАНКА

Я на хмарачцы лятаю,
Усё бачу, разглядаю...
Люлі-люлі, баю-баю,
Усё бачу, разглядаю...

Вунь у лузе парсючок
Паваліўся на бачок,
А пярэсценькі каток
Сунуў носік пад кусток.

Баю-баю, люлі-люлі
Засыпай мая красуля...
Баю-баю, бай-бай-бай
Вачаняткі закрывай...

Я на хмарачцы лятаю,
Калыханачку спяваю...
Люлі-люлі,бай-бай-бай
Ціха, ціха засыпай...

02.09.2018


Рецензии
Дазвольце падзяліцца і маёй калыханкай:

http://www.stihi.ru/2013/10/01/7277

Прыемнага Вам настрою!

Андрей Ястремский   12.09.2018 11:33     Заявить о нарушении
Дзякуй, Андрэй! С цяплынёй, Ірына.

Ирина Беларусова   25.09.2018 17:40   Заявить о нарушении
Слишком разные калыханки - по содержанию, по знакам перьев, - чтобы заниматься сравнением случайному прохожему. Но первая, ведь, - для самых маленьких, вторая - для "повзрослевших" детей.
Итого: обе хороши - в свое время, в свою колыбель, каждая.

Валентин Бальзаминов   18.01.2019 01:31   Заявить о нарушении