О, чорны капялюш...

О,чорны капалюш,
няпэўная ўсмешка,
нэрвовых пальцаў
таямнічы жэст!
Банальна так,
какетліва і сьмешна.
Хадзі са мной,
мой сябра Дон Паэт.
А мо мастак?
Мастацтва разумеем.
Налі яшчэ
чырвонага віна.
Хай пазайздросьціць
вецер у алеях,
што з намі тут,
нажаль,яго няма.


Рецензии