Сасна-насеннiца
Падняўшы ў неба крону-галаву высока-
Вось так і я, ў чужым краю адзін,
У глыб вякоў сваё кідаю вока.
Гайдае вецер пераменаў галаву,
То спёкі жар, то снег марнуюць сілы,
А я далей надзеямі жыву,
Што прыйдзе час і дасць для ўзлёту крылы!
Што ўзыйдзе семя маладых ідзей,
Як семя тых сасонак на паляне,
І стане неабходным для людзей
Лякарствам паўсядзённым нават стане.
Нічга, што ў нябыт сцякуць гады,
Я для нашчадкаў залажу асновы
Ды даглядацьму хвойнік малады,
Які мяне перарасцi гатовы!
Свидетельство о публикации №118083105682