Бывае так, што лета на душы
Калі на пяты восень наступае.
Цвітуць рамонкі ў сэрцы-гладышы,
І шчасце з галавою накрывае.
Смяюцца вочы, а наўкол – дажджы.
І кавай саграваюцца ўспаміны:
Бунтуе мора цёплае ў крыві,
І рэжуць бераг грозныя адлівы.
Жартуюць чайкі – вешчуны цяпла,
І, як ніколі, – вельмі неба блізка…
Куды б старонкі дзець календара,
Які лупцуе вераснем дажджыстым?
Бой з ма;рамі маіх святочных дзён
Абвешчаны жаўцюткаю планетай.
Ад восені ёй ветлівы паклон,
А я – адчальваю наноў у лета!
2018
Свидетельство о публикации №118083009562