Жнiвень
Яшчэ зялёныя дубровы,
Яшчэ і лета на дварэ.
А дзень сягоння бесталковы,
І смутак у палон бярэ.
Яшчэ трава сохне ў пакосах,
А жнівень -- яблыкам махне,
Смяецца сонейка ў нябёсах,
Гуляюць промні па сцяне.
І мірным будзе наша неба,
Хай лета радуе і сінь.
А сумаваць сёння не трэба,
Я выбіваю горкі клін!
26.09.2016. Зборнік "Слязінкай вершы высякаю..."
© Copyright:
Анна Атрощенко, 2018
Свидетельство о публикации №118083004609
Рецензии
... Вы ведаеце ... ў Вашым вершы супакаеннем і спакойнай радасцю павеяла ўжо ад назвы месяца ... - Зараз у Грыгарыянскім календары 12 месяцаў. У старажытных славян было 9 месяцаў. На Русі ў даўніну жніўня насіў свае назвы: - па старажытнаславянскай календары - разнасоламі, Жнивень ... Славянскія назвы месяца - назвы, звязаныя з жнівом - Серпень (таксама Жнівень, жнівец, житар) - час жніва. Акрамя таго існуюць і іншыя старадаўнія назвы месяца: - Жнівень - жнивень, зарыва ... серпень - ад слова «серп» - час жніва; І як вытанчана Вы выбілі горкі клін, каб смутак не брала нас у свой прыкры палон ...
Валерий Анатольевич 2 14.10.2018 07:46
Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй, за цікавую інфармацыю. Даўно ведаю, што ва Ўкраіне жнівень называюць серпень. Адразу зразумела ўсім, чаму такія назвы...
Анна Атрощенко 15.10.2018 00:52
Заявить о нарушении