Вось i усё. Прыйшлi да згоды...
Вось і ўсё. Прыйшлі да згоды
Лета гэтае і я:
Не хапала ў ім свабоды,
Восень – вольніца мая.
Восень, у якой заўсёды
Ўсё шчымлівае, як жаль,
Гора, смутак, перашкоды,
Шыр, прасцяг, бязмежжа, даль.
29. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118082909542