Слепiць жнiвеньскае сонца...

***
Слепіць жнівеньскае сонца,
Нібы жнівень мой бясконцы.
Слепіць сонца, дожджык сыпле.
Восень прыйдзе. Лета знікне
Ў сонцы восеньскім санлівым,
У надвор’і – у дажджлівым,
Паху лесу казытлівым,
Марах, дзе я быў шчаслівым.

29 жніўня 2018 г.


Рецензии