***

Пагублялі мы думкі вольныя,
Што ядналі нябёсы з глебаю.
Нескароныя ўсімі войнамі
Дабрыні зямлі мы не зведалі.

Мы  ў пачуццях сваіх замкнуліся:
Сталі хітрымі, сталі хцівымі.
Ад гісторыі адвярнуліся,
І пакрыліся самі цінаю.

Мы зямлі сваёй адцураемся,
За рублём, за далярам гонімся.
Мы з душою даўно не раімся,
І ў царкве за свой край не молімся.

З нас кантрактамі думкі выбілі,
Веру знішчылі чалавечую.
Мы з гісторыі, з часу выпалі
І расстрацілі песню вечную.


Рецензии