Вершаваная справаздача
Бываў у Будзе шмат разоў,
Але вось так даўно не крочыў.
У яркай квецені дамоў,
У навізне гублялісь вочы.
Нібы якісь сусветны цуд
Адбыўся ў Будзе з той хвілінкі,
Як быў апошні раз я тут...
Усе прасцей-прайшлі Дажынкі.
І вабіў горад,як зірнуць,
Нас чысціней шырокіх вуліц.
Сказаць,што дрэнна тут жывуць,
Не скажаш-праўда будзе муліць.
Па запрашэнні лес прывеў,
Мяне сюды неспадзявана.
Сабраць паэтаў-землякоў
Рашылі ўлады нечакана.
Ды год такі быў на двары,
Названы гучна-Год культуры.
Вось і сабраліся сябры,
Не, не сябры,адны "натуры".
Чарняўскі,Зэкаў,іншых шмат,
Калі дакладней-дык шасцера.
Прыняў гасцінна родны град
І нас,і нашага шафера.
Тут кожны быў- велічыня,
Чарняўскі,Зэкаў-гэта ж зоркі!
І мы-у спісе тым імя,
У гэтых волатаў падпоркі.
Здзіўляла усе;і сам размах,
І адмысловая палаца,
Дзе дзеўчаня,як белы птах,
Нібы анел,пяе і скача.
Вядучых прыкладнасць манер,
І галасы,як роднай маці,
Табе траплялі за каўнер,
Аберуч сэрца каб трымаці!
"Нібы та ў казцы",-я казаў
Сядзеўшай побач ціха жонцы.
Той дух істоту напаўняў
Ды нес цябе кудысь бясконца.
Сядзелі,ўтоіўшы свой дых,
Пляскалі ў ладкі вельмі шчыра,
Бо голас гучны,малады,
Зачараваў нібы паўміра!..
Чарняўскі важна гаварыў.
Перабіраў лісты рукамі.
Пяшчотай нібы ,атуліў
Нас вершаванымі радкамі.
Наступны Зэкаў -ох,васцер!
Ен месц патапаўскіх музыка.
Той больш спрытнейшы,больш хіцер,
Плеў вершаванкі,нібы лыка.
І да жанчын, відаць, мастак.
Спяшаўся ў лазню надвячоркам,
Дзе праз адтуліну,ў пятак,
Глядзеў ў зал жаночы зорка.
Так за жанчынамі сачыў
Цераз адтуліну у брамцы,
Ды выпадкова прылажыў
Язык гарачы к мерзлай клямцы.
З тае пары пачаў пісаць,
І слаць лісты-нібы прарвала,
Бо лазня тая,як відаць,
Дала яму зусім не мала.
А спеў Атрошанкі,а верш,
Як гэта шчыра,як прыгожа!
Я ж гэта дзіва бачыў ўперш,
Нібы ў Крамлі сядзеў,у ложы.
Міронаў сціпла,ні аб чым,
Але ж як быццам пра каханне.
А ў галерэі рад карцін
Знайшлі і попыт, і прызнанне.
Былі яшчэ два спевакі,
Іх галасы-ў вушах дагэтуль.
У песнях тых і плынь ракі,
І мірны лес усей планеты...
Штось меркаваў карэспандэнт.
Фатограф шчоўкаў акулярам.
Галоўным быў жа аргумент,
Што не прайшла сустрэча дарам.
І фотасесія тады,
Здымалісь,праўда,болей зоркі...
І так хацелася вады,
Бо быў прысмак у роце горкі.
Адмежаваліся ад нас,
І не гукнулі,каб здымацца.
Сцэнар,відаць,быў напаказ,
Таму чаго ж нам абурацца?..
Ну вось і ўсе мае браты,
Іх павялі да рэстарана.
А мы збянтэжана тады
Адчулі:-нам абедаць рана.
Гарбаты б кубачак якраз,
Напрыканцы,на развітанне,
Але было ім не да нас,
Вось так і скончылась спатканне.
Але не прыкра нам зусім,
Бо сапраўды-такое свята!
А што расказваю аб тым-
Дзялюся радасцю заўзята!
**
Свидетельство о публикации №118082708014