Як лёгка дыхае зямля!

Як лёгка дыхае зямля!
Як хутка круціцца планета!
Ў абноўках чыстая вясна,
І яблычнае ў садзе лета.

У гародчыку духмяніць кмен,
І хлебны жнівень недалёка.
Няйначай, як на цёплы дзень
Лунаюць ластаўкі высока.

Сабе каб крылы знітаваць –
Шпарчэй грымотаў, ніжай сонца!
Як цяжка ўсё-ткі адвыкаць
Ад шчырага твайго мне слоўца.

Як проста дождж скупы збіраць
Ў далоні, змокнуўшы да ніткі.
А надвячоркам шкадаваць
Сябе і горкія слязінкі.


Рецензии