Давайце з Вамi гутарыць пра вечнае
Пра край бярозавы мой і жыты,
Пра Ваша сінявокае палескае
Сяло, куды спяшаюцца буслы.
Давайце з Вамі ўслухаемся ў вечнае:
У звон пчаліны ў цвеце медуніц,
У шчабятанне ластавак надрэчнае
І ў першы гром стракатых навальніц.
Давайце з Вамі зазірнем у вечнае:
У россып зор, якія не злічыць.
І на шляху ад неба возьмем лепшае,
Каб верыць, спадзявацца і любіць.
2015
Свидетельство о публикации №118082606220