Героям вайны

Мы не з той вайны,
Што пастукала ў дзверы ўпотай,
Ахрысціла душы крывёю і потам.
Не лічыла сваіх і чужых,
Не дзяліла на лепшых і на благіх.

Мы не бачылі той вайны,
Калі чорныя бомбы над полем,
Грукаталі, узлятаючы роем.
Калі плакалі дзеці такія, як мы…
Але мы, дзякуй Богу, не чулі вайны…

А дзядулі і нашы бабулі
                яе ведалі добра і чулі…
Чым жа пахнуць салдацкія кулі?
І прашыты на сэрцы адлік “22”:
– Вы нявеста ці жонка?
Маўчанне.
– Удава…

І дыміла зямля. За байцамі байцы…
Чэрвень спёкаю іх абагрэў на вякі…
Брэст запамятаў іх маладымі, як мы.
Безбаязнымі – палец у рот не кладзі!

У надзеі кахаць і застацца сабой…
Дык якою ж бязмернай жыццёвай цаной!
Час прастуджаны смерцю, акутаны дымам,
Памяць светлая тым,
                хто быў разам з Айчынай!

Хто дасель памінае сяброў франтавых,
І малітвамі грэе іх душы ўслых.
Яны ж моўчкі на нас пазіраюць з аблокаў,
І прыходзяць у сны, хоць і вельмі далёка.

Буг цячэ… Абмывае свае берагі,
Час спыніўся для тых, хто быў так дарагі.
Крэпасць хціва маўчыць, не трывож яе сон,
А ад нас, ветэраны, Вам нізкі паклон!

Змые попел з граніту хварэючы дождж.
Лёс кароткі ці доўгі – пытанне ўсё ж...
А жанчына да сэрца прытуліць медаль,
Што сынок аніколь у руках не трымаў.

Абатрэ слёзы горкія. Слёзы –палын.
Гэта трэба не мёртвым,
                а трэба – жывым.
Каб мінулага цень не стаяў з аўтаматам,
І свінцом не вярэдзіў душы салдатам!


Рецензии