Кветка
Бялюткая, як Панна Вясна.
Усмешка – саладзейшая, чым кропля
Самага дарагога віна.
Карэнне глыбока трымаецца зямлі:
Зайздросліва выдзяруць,
А яна ўсё роўна будзе расці.
Сутонні больш не спрачаюцца,
Кім яна прыручана і як.
Нават на сонцы плямы здараюцца –
Што гаварыць пра чалавечы шлях?
Не трымай яе чужакроўную.
Адпусці…
Дай магчымасць у апошні раз
Расцвісці.
Свидетельство о публикации №118082606136