На Каляды
Як у дзяцінстве, снегу па калена,
І зор бяздонне на ўскрайку неба.
Мароз калючы, што глядзіць праз вокны,
Як грэюць рукі каля цёплай печы –
Мы ж чаем травяным хваробы лечым!
У святочны дзень Народзінаў Хрыста
Зямля паўнюткай радасцю іскрыцца,
Віруюць песні-госці давідна.
Ты сніш вясну, а мне зіма ўсё сніцца:
Крыло мяцелі снежнае над садам
І снегіроў палёт над даляглядам.
2018
Свидетельство о публикации №118082606124