Учора была серада
сёння - ужо чацвер.
Абцасамі па душы прайшла
Зімовая замець нядзель.
Ўчора вяргіні цвілі,
сёння ссівела зямля…
Нявыспеленыя радкі
Пісем тваіх штодня…
Сёння ўжо на “вы”,
ўчора цябе абняла.
Неба, чаму ж не мы! –
Мёдам свой боль запіла.
Свидетельство о публикации №118082606113