Сумная радасць, што хмарыцца неба...

***
Сумная радасць, што хмарыцца неба,
Цёпла, кахаю, жыву,
Што мне хапае паветра і хлеба...
Ў думках у неба плыву.

Сумная радасць, што я не пабачу,
Як нахіліўся мой крыж.
Дзякую сёння, што некалі здачу
Возьмеш, але прамаўчыш.

26 жніўня 2018 г.


Рецензии