Чаго, скажы, не спiш, мой сябра...

***
                Знаёмаму паэту

Чаго, скажы, не спіш, мой сябра,
На зоркі дальнія глядзіш?
Яны, як свечкі кандэлябра,
Начную азараюць ціш.

Чаму не пішацца, мой дружа?
Якія думкі – не даюць?
Ці жоўтай сумнай поўні ружа
І зоркі – вершык не складуць?

А то забудзешся пра тое,
Як талент на настрой нізаць.
Пішы, паэт, хоць пра зямное,
Калі ўжо ўзяўся ты пісаць.

25 – 26. 08. 2018 г.


Рецензии