Вядзьмарка
Не вызначышся з пачуццём сардэчным?
Я чарамі згублю цябе, дзівак,
І зёлкамі, што ў гушчары спрадвечным.
Пад Млечным шляхам я збірала іх,
Па роснай пожні басанож ступала.
Свет месяца кранаўся кос маіх,
Я знічкам срэбны келіх падстаўляла.
Пушчанскую крынічную ваду
Апоўначы як след загаварыла.
Маланкі адганялі прэч бяду,
Калі я зелле горкае варыла.
Не дзенешся нікуды, мой дзівак,
Забудзеш пра адчай і пра трывогу.
Вядзьмарка я, са мной і ты вядзьмак,
І ноч рабінавая мне ў дапамогу.
Свидетельство о публикации №118082507971