А дарога з кожным крокам...

***
А дарога з кожным крокам
Не становіцца лягчэй.
Нават вершы лезуць бокам,
Бо дарога ўсё круцей.

І то бокам, а то скокам
Жыць прыходзіцца парой:
Часам з квасам, часам з сокам,
А часцей за ўсё – з вадой.

Ды не спознішся ніколі
Ні памерці, ні ў калгас.
Хай жывуць сабе на волі
Вершы, не настаў іх час!

З кожным крокам па дарозе
Падымацца ўсё цяжэй,
Жыць і марыць у трывозе,
У імгле, што ўсё гусцей…

24. 08. 2018 г.


Рецензии