Дождж цягауся на даху...
(жартоўны верш)
Ўсю ноч цягаўся дождж упоцемку на даху,
У комін заглядаў, запэцкаўся зусім.
У грубцы не гарыць -- агонь памёр ад страху
І, нават, у пакой не лезе едкі дым.
Іржавай качаргой я попел патрывожу --
Вугольчык у кутку адклікнецца зарой.
Агеньчык расцвіце, як кветачка, прыгожа,
Ды сыдзе, неўзабаве, у вечны супакой.
Стамлённа тупаў дождж да раніцы на даху
І, нават, размаўляць намерыўся са мной.
Паставіў качаргу за грубкаю, на бляху, --
І чую яго шоргат за мокраю сцяной.
Журботна плакаў дождж і пазіраў на шыбы.
У хмарны дзень ізноў нясцерпная туга...
Жыву, як той бабыль: пры мне асушак скібы,
Ды верная сяброўка -- крывая качарга.
Свидетельство о публикации №118082405054