Як паходня, вяргiня гарыць каля плота...
Як паходня, вяргіня гарыць каля плота, –
Так паходкаю стомленай восень ідзе.
У душы непакой, хваляванне, турбота,
А ў рачулцы за плотам – лісток на вадзе.
Як паходня, гарыць, дагарае вяргіня.
Гэта восень ідзе. Што яна прынясе?
А вяргіня ў парчовай сукенцы – княгіня –
Хіліць млосныя плечы на плот пакрысе…
23. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118082303929