Дзяучынцы з iмем Святлана

Не, табе не скажу я
ніколі-ніколі нічога,
няхай сэрца ад болю
ўсю ноч потым будзе шчымець.
Толькі б вытрымаць ноч
і раніцы зноў дачакацца,
каб назаўтра цябе,
як звычайна, у школе сустрэць.
Вось на трэці паверх
зноў падымешся ты, як заўсёды.
Я табе не скажу,
як сустрэчы я гэтай чакаў.
Ад мяне не пачуеш
ніводнага слова ніколі,
каб мяне пазбягаць
у цябе не знайшлося падстаў.
Прамаўчу, як свайго
без цябе я жыцця не ўяўляю,
бо інакш, безумоўна,
прысуду твайго не мінуць.
І шчаслівым хвілінам
ніколі працягу не будзе,
і нічога тады
немагчыма ўжо будзе вярнуць.
7.05.1985


Рецензии