Шчэ верхавiны мальвау не цвiлi...

***
Шчэ верхавіны мальваў не цвілі,
А значыць, лета шчэ не адгуляла.
Яшчэ з табою мала пажылі,
Хаця з табою і жыцця мне мала.

Яшчэ цвітуць ля самае зямлі
Маіх штокруж успененыя кветкі.
Яшчэ з табою многае б змаглі,
Пакуль мароз не закаваў палеткі

Таго жыцця, што шчэ не адгуляла,
Што на вяршыні шчэ не зацвіло.
З табою столькі шчасця, што мне мала
І будзе мала, колькі б ні было.

21. 08. 2018 г.


Рецензии