Над дахам сябра-месяц...
Над дахам сябра-месяц
На коміне прысеў,
Хацеў быў ногі звесіць,
Ды толькі не паспеў:
Над ім заззяла зорка,
Ён зорачцы мігнуў
І – у імгненне вока –
За ёю слізгануў.
Ляцяць яны над хатай,
Над кветкамі ў двары,
Над ніваю багатай,
Крылатыя сябры.
Ляцяць яны, смяюцца.
Відаць, у іх любоў?
Калі ў адно зліюцца,
Настане поўня зноў.
20. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118082008890