***

Развагаліся шалі Айчыны --
З кім ёй жыць, дзе шукаць свой шлях?
Стаў удумлівым позірк шчыры,
Абрусеў і ліцвін і лях.

Уладараць зямелькаю здрайцы,
Яны вырвалі ёй язык.
З кім цяпер я магу параіцца,
Дзе пачую знаёмы зык?

У карэнняў няма свабоды --
Як жа дрэвам увысь расці?
Храм стары выцінае зводы,
Медны звон над царквою сціх.

Над Айчынай Чарнобыль плача --
Зарастае асфальт травой.
Я жыцця тут зусім не бачу --
Ад Пагоні адбіўся вой.

Шэры прывід часоў мінулых
Каля замкавых сцен прыціх.
Закапаныя ў глебу руны,
Закапаны ў зямлю пацір...

Хто ж зямельцы надзею верне,
Хто пачуцці ўдыхне ў народ,
Каб расло яго дум карэнне,
Выляталі раі з калод?

20.08.2018. Мінск


Рецензии