***
Сее ў глебу туман.
Гэта восень ідзе
Да паэтавых мар.
Лье грыбныя дажджы,
Падбадзёрвае сум,
Сярод спелых ажын
Заплятае касу.
Шлях малочны з нябёс
Сцёк на плечы зямлі.
Малаком пахне лёс
І лугі, і палі...
Жнівень дорыць для нас
Даўніх мар зарапад:
Мёд і яблычны спас,
І надзеі пагляд.
Свидетельство о публикации №118082003945