Зашумела знянацку бяроза...
Зашумела знянацку бяроза,
А здалося, што мама пяе.
Зашчымела на сэрцы, і слёзы
Сум душы ўсё ліе і ліе.
Зашумела знянацку і сціхла.
Гэта вецер у лісці спяваў.
Час ідзе, а душа не прывыкла,
Што матулю той вецер украў.
20. 08. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118082002783