Родны плёс

Цябе ніяк я не забуду
Тучанкі роднай ціхі плeс -
Душы спачын, зямное цуда
У белай замеці бяроз.

Калышуць неба твае хвалі
Гарлачыкі і трыснягі
І коцяць без затрымкі далей
Незразумелы боль тугі.

Але як ранак расцвітае
І ружавіць ствалы бяроз
Душа мая цябе вітае
Бо гэтакі мне выпаў лёс.


Рецензии