Выткала лета-ткачыха...

***
Выткала лета-ткачыха
Ранішні дзіўны дыван:
Рыжым гарыць абляпіха,
Сцелецца шэрым туман.

Срэбрам адсвечваюць росы,
Золатам кветкі зіхцяць,
Сталі буслы на пакосы,
Ластаўкі чорным ляцяць.

Выткала лета-ткачыха
Жніўня дзівоснага ўбор:
Раніца коціцца ціха
Ў сіні бязмежны прастор.

20. 08. 2018 г.


Рецензии