Я заусёды хацеу жыць у нейкай глушы...

***
Я заўсёды хацеў жыць у нейкай глушы –
Там, дзе чэрпаюць неба начное каўшы,
Нібы той сямізоркавы сёння над садам.
Я заўсёды хацеў піць агонь зарападу,
Нібы той, што сягоння ліецца ракою.
Я заўсёды хацеў цішыні і спакою.
Я заўсёды хацеў жыць у нейкай глушы,
Спавядаць толькі небу заганы душы.

19. 08. 2018 г.


Рецензии