Зарапад мой, зарапад...

***
Зарапад мой, зарапад –
Мой жытнёвы спелы колас,
Забяры сабе назад
Сваю музыку і голас.

Забяры сабе назад
Залатое сваё ззянне,
Зарапад мой, зарапад –
Непачатае каханне.

Забяры сабе назад,
Акрамя ліпнёвых пахаў,
Свой расквечаны нарад
І сваю пятлю і плаху.

19. 08. 2018 г.


Рецензии