Вячэрнi жнiвеньскi туман...

***
Вячэрні жнівеньскі туман
Ахутаў месячык над хатай,
І ліхтара танклявы стан,
І дуб за хатай – расахаты.

Дыхнула восенню. Туман
Ахутаў жоўтыя акенцы.
Яны плывуць, бы караван,
Па шэрай вуліцы сукенцы.

Вячэрні жнівеньскі туман
Ахутаў вуліцу, і хаты,
І праўду ўсю, і ўвесь падман,
І сум вачэй невінаватых.

18. 08. 2018 г.


Рецензии