Жнiвеньскi дожджык палеткi умывае...

***
Жнівеньскі дожджык палеткі ўмывае.
Жнівеньскі дожджык імжыць, марасіць.
Шчасце на свеце у тым і бывае,
Што ў гэтым свеце нам хочацца жыць.

Хочацца піць гэты дождж, гэту вільгаць,
Хочацца некуды сцежкай ісці,
Зоркай мільгаць, ці, як месячык, слізгаць,
Плыць, як аблокі, па гэтым жыцці.

18. 08. 2018 г.


Рецензии