Недзе гараць агеньчыкi...

***
Недзе гараць агеньчыкі
Блякла ўдалечыні.
Зорак зіхцяць праменьчыкі –
Жнівеньскія агні.

Стомлены дзень да раніцы
Ціха за лесам спіць.
Зорачка ў небе плавіцца.
Што яна будзе сніць?

17. 08. 2018 г.


Рецензии