Снежань на ростанях

                Вянок санетаў

I
Уздрыгне ноч – марозны подых зор…
І ў полымі кастра згараць трывогі…
Наколькі верым – столькі і любоў
Трымаецца пазначанай дарогі.
Быць часткай твайго сэрца – на бяду,
Калі не стаць увогуле адзінай!
Мы не прывыклі слухаць цішыню,
Якая б’ецца птушкай палахлівай.
Працягваю далоні да святла –
На твары растае зімы дыханне.
Я гэты шлях упэўненна прайшла,
Але душу трывожыць прадчуванне:   
 “Калі не з ім, дык лепей ўнічыю…”
Каханне адгукнецца згодай аднаму.

II
Каханне адгукнецца згодай аднаму,
А іншаму не прымірыць пакуты.
Я можа, па-бядняцку заплачу,
Каб не гарчэлі на душы атруты!
Ружовай стужцы ззяць увышыні.
(Ад дыску сонца – шчыры падарунак!)
Здаецца, ўсе паўночныя вятры
Забыліся на ўсходні накірунак.
А здраднікаў адчайна не кляні,
Перад вачыма – часу бездарожжа…
Жыццё пражыць – не поле перайсці,
А з годнасцю пражыць таксама можна.
Ад погляду чужога абаронь,
Мне лёс твой скласці, як сабе, дазволь.

III
Мне лёс твой скласці, як сабе, дазволь.
А я руплівая, сумленна дапішу.
Учора быў мароз, а сёння золь –
Няма чаго стаяць на скразняку.
… Мільярды жыццяў згубленых вайной
І безліч слёз пралітых за зямлю.
Не даказаць класічных аксіём –
Калі? Чаму? Нашто? Каму?
І толькі памяць стукае даждом
Па помніку салдатаў баявых.
І цені кружаць зводдаль над сялом,
Туман… Як успамін жывых.
… Давай закончым даўнюю гульню –
За гэта я шыкоўна заплачу!

IV
За гэта я шыкоўна заплачу!
Бо развітанне – шчэ адно імгненне.
Не ўсе павераць у раннюю вясну, 
Не ўсе сустрэнуць з радасцю сталенне.
Прыходзіць вопыт… Тое, што раней
Здавалася патрэбным, – траціць сілу.
Ружовых мараў хуткі карабель
Ў заморскую спяшаецца краіну.
Прыходзіць восень… Ў валасах бацькоў
Яна красуе стужкай з белым срэбрам,
Для нас, дзяцей, іх вечная любоў
Бывае, без падзякі узаемнай.
Таму, магчыма, тысячы гадоў 
Ў люстэрцы бачацца трывогі і дакор.

V
Ў люстэрцы бачацца трывогі і дакор,
Ды болей не сустрэцца ненарокам.
Не забывайце родных і сяброў,
Наведвайце, няхай вы і далёка.
Жывем мы раз адзіны на зямлі
І ўсе памылкі забярэм з сабою.
А стомленыя душы нікалі 
Не знойдуць у Эдэме супакою.
Задумайцеся, што ёсць дабрыня?
Чаму яе змяніла асцярога
Таго, што мы хвалюемся за “Я”,
Калі другі папросіць ў нас нямнога?
Падман любоў на п’едэстал ўзвядзе,
А ночы матылёк ляціць на шчасце.

VI
А ночы матылёк ляціць на шчасце.
Святло у келлі ля ікон гарыць.
Я п’ю яго, ідучы на  прычасце,
Каб мне спакусу дзён прадухіліць.
Малітваю звярнуцца каб да Бога,
Адчуць на сэрцы лёгкі супакой.
Мне не патрэбна вельмі ўжо замнога,
Каб толькі дзесьці побач быць з табой.
Каханы… Ўсё спрачаліся нябёсы!
І цень марозу на гарачым шкле.
А я ўсе мару сплесці нашы лёсы,
Каб верыць да апошняга табе.
Заўсёды без дазволу ды замоў,
Дзе надпіс без пазычаных імён.
 
VII    
Дзе надпіс без пазычаных імён,
Не абяцае ні кахання, ні вясны;
Дзе між далёкіх шэрых берагоў
Мы застаемся ў роздумах адны.
Да вуснаў дотык, лёгкая далонь
Лягла, каб супакоіць, на плячо…
Здаецца, гэта неба абалонь…
І толькі падалося нам жыццё!
А дзесь анёл нячутна праляцеў –
Упала зорка срэбра з вышыні.
Тваёй душы заблытаны павеў,   
Вандруе снежань звыкла па двары.
Вартуе палахнёнае зямное шчасце,
І белы снег – зімовае прычасце.

VIII
І белы снег – зімовае прычасце.
Задзірыста ён кружыць наўздагон,
І беллю прыкрывае наша шчасце,
З усіх неабароненых старон.
Ты – чэсны ліхадзей і добры вораг,
Якому дадзены дарэмны неспакой.
Цябе не патрывожыць нават шорах,
Сур’езны, мой даверлівы кароль.
Лічыць не будзем гора і нястачы,
Залечаныя горкаю слязой.
І бескарысліва ўсім аддзячым,
Растанем між зямлёй і вышынёй!
Кранем рупліва дарагі мне май,
Ўсё ж мроіцца пакінуць гэты жаль.

IX
Ўсё ж мроіцца пакінуць гэты жаль
І знікнуць ў сонцы, зведаўшы нябёсы,
Каб потым вымавіць упэўнена сябрам:
“Якія ж незямныя нашы лёсы!”
Іх прачытаць не зможа аніхто.
І нават лепшыя у свеце варажэі!
Ты – лёгкі прывід, зорнае святло,
Што сарамліва стукаецца ў дзверы.
Хто не чакаў –  таму не зразумець,    
А хлеб і соль руплівым дастаецца.   
І каб з апошняй зоркай не згарэць,
Збіраю з новых частак тваё сэрца.
Ў адценні не маёй, чужой трывогі…
Ды суджанаму не змяніць дарогі.

X
Ды суджанаму не змяніць дарогі,
Калі яны нябачныя здаля.
І мы не дачакаемся падмогі,
Час хуткаплынны… Іншая зямля.
Што пераважыць: сціпласць ці адвага?
Арол ці рэшка выпадзе спярша?
Мятуць завеі непрадбачна рана,
Хаваюць жоўты колер ліхтара.
Змятаюць непатрэбныя навіны
З паштовак, што прыносілі сюды,
Каб болей не было ні гора, ні бяды, –
Закрэсліць лёгка, толькі памажы.
Знайсці дасель не знойдзены Грааль,
І кінуць горстку смеху на паркаль.

XI
І кінуць горстку смеху на паркаль,
Ўсміхнуцца летуценна бліскавіцы,
Бо наша шчасце – гэта толькі здань,
Пад мокрымі крыламі навальніцы.
Дзе памятаюць тых, каго няма,
Дзе першы крок і звада,і адвага,
І дзе чужая – родная віна,

Жыццё ў радках, што праспявала мама.
І дзень, што так бясцэнна дарагі,
І словы, што згубіліся бясспрэчна.   
Дазволь мне памыляцца, як тады,
Запознена, цнатліва, недарэчна!
Каб прыпыніць растання цягнікі,
І камянямі не параніць ногі.

XII
І камянямі не параніць ногі,
І прысмак горкі сцерці назаўжды.
Як абяцанне, прагучыць нямногім
Адчайны белы снег у вышыні.
Ўяві яго пяшчотным і ласкавым,
Як быццам ён – мой дотык праз гады.
Ўяві яго чужым і не жаданым,
Ў якім павінна я, але не ты.
Каб не прасіць у адвечную пазыку
Цяпла твайго, святла тваіх вачэй.
Каб не падводзіць да сляпога ўліку
Мне колькасць зруйнаваную надзей.
І праз стагоддзі у бязмежжа сну
Табе шаптаць адзінаму: “Люблю…”

XIII
Табе шаптаць адзінаму: “Люблю…”
Няхай нас мужнасць больш не пакідае.
А профіль, што тваім яшчэ заву,
Сіроча сэрца ў сцюжу сагравае.
Збялелая зіма – дваім…
Не перайначыць тое, што ўцалела.
Свой несці крыж пазначана жывым…
А я яго і выбраць не паспела.
Вясну разбудзіць голас вераб’ёў,
А я заплачу звонка капяжамі.
Тут кожны застанецца сам сабой –
І кружыць лёгкі дым над камінамі.
Мне б прымірыць карысць і дабрыню –
І верыць, не дарэмна я жыву.

XIV
І верыць, не дарэмна я жыву
Ў таемным свеце выстылых растанняў,
Яшчэ не раз аб гэтым напішу,
Адрокшыся ад медалёў і званняў.
Што згублена, маглі мы зберагчы…
Вярніся бумерангам у звыклы снежань!
Мы іншымі ніколі не былі:
Ішлі наперад, а Сусвет – без межаў.
І хціва ноч запальвае агні,
Як быццам дзесьці гэта ўжо было…
Размыты вобраз – так сцвярджаў не ты,
Ды ў сэрцы не астыла пачуццё.
Акутаў прыцемак зрудзелы бор.
Уздрыгне ноч – марозны подых зор…

***
Уздрыгне ноч – марозны подых зор…
Каханне адгукнецца згодай аднаму.
Мне лёс твой скласці, як сабе, дазволь
За гэта я шыкоўна заплачу!
Ў люстэрцы бачацца трывогі і дакор,
А ночы матылёк ляціць на шчасце,
Дзе надпіс без пазычаных імён,
І белы снег – зімовае прычасце.
Ўсё ж мроіцца пакінуць гэты жаль,
Ды суджанаму не змяніць дарогі!
І кінуць горстку смеху на паркаль,
І камянямі не параніць ногі.
Табе шаптаць адзінаму: “Люблю…”
І верыць, не дарэмна я жыву.   


Рецензии