Зазямленне

Стаю я босым у разоры
Паважны, статны, бы здароў.
І не было, бадай, мне б гора.
Каб не кусанне камароў.

Каб не пякло занадта сонца
З праплешынаю галаву,
Каб не круціла так бясконца
Ці то нагу, ці то спіну.

Каб не злавалася шчэ жонка
Што пасля лазні ўчора піў,
А ідуча да дому, звонка
Ці то спяваў, ці галасіў.

Нарэшце мушу ўжо прызнацца
Чаму ў разору босы стаў:
Так маю звычку «зазямляцца»,
Каб зноў прыняць належны стан.


Рецензии
Каб звычку гэтую заусёды мець,
Хадзi у лазню, каб пасля пiць ды звонка пець.

З усмешкай!

Кантарович Петр   31.05.2020 20:13     Заявить о нарушении
Я спадзяюся, Пётр, што Вы зразумелі мой гумар. Калісьці лазня была дзеля здароўя, але сёння гэта толькі ўспамін, бо "няма ўжо таго, што раньш было"... Вялікі дзякуй за ўсмешку. З павагай!

Николай Пасеев   01.06.2020 23:06   Заявить о нарушении