Пачатак

Калі табе сягоння цяжка --
Сцярпі пакут душэўны боль.
Займіся справай важнай, важкай,
З прыродай быць сабе дазволь.

Яна вылечвае хваробы
Маўчаннем дрэў, расой лугоў...
Усё, што сэрцу даспадобы --
Бярэ пачатак з берагоў.

Мой бераг там, дзе нарадзіўся,
Дзе ўпершыню пакінуў след,
Каб ён сцяжынкай лёсу віўся
І ратаваў мяне ад бед.

Калі да сэрца сум падкраўся --
Забудзь яго, прашу, забудзь!
І з сумам тым сумленна спраўся,
Каб думкі грэшнай не крануць.

Глядзі на дзень яскравы, светлы,
Нясі ў душы яго цяпло.
І усміхніся шчыра ветру,
Каб шчасце радасцю цякло.


Рецензии